Verification: 6423bd0a296433f5

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2025

️21 лютага ва ўсім свеце штогод адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дзень, які нагадвае пра важнасць захавання нацыянальных моў.
Вучні і настаўнікі навучальнай установы «Сярэдняя школа №2 г. Дуброўна імя Ю. Смірнова» таксама далучылася да свята. У фае пад вясёлую музыку была праведзена акцыя. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сустракалі кожнага з віншаваннямі і прапаноўвалі пакінуць на плакаце абрыс сваёй далоні ў знак згоды з выказваннем: “Калі ты за тое, што беларус павінен ведаць родную мову, далучы сваю далонь”.
Удзельнікі акцыя таксама згулялі ў гульню "Перакладчык". Пераможцы атрымалі падарункі.